У КНДР паказалі міжкантынэнтальную ракету, здольную дасягнуць ЗША

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын

Улады Паўночнай Карэі 10 кастрычніка зладзілі на досьвітку вайсковы парад і паказалі на ім міжкантынэнтальную балістычную ракету «Хвасон-15».

Гэта першая балістычная ракета, распрацаваная Паўночнай Карэяй, якая тэарэтычна здольная даляцець да тэрыторыі ЗША.

У 2017 годзе, падчас першых выпрабаваньняў «Хвасон-15», Паўночная Карэя заявіла, што ракета дасягнула вышыні каля 4475 мэтраў і праляцела 950 км, знаходзячыся ў паветры 53 хвіліны. Паводле заяваў КНДР, дальнасьць палёту ракеты каля 13 000 км: гэтага больш чым дастаткова, каб дасягнуць Вашынгтону і астатняй тэрыторыі ЗША.