Ад пачатку выбарчай кампаніі ў Беларусі ўлады завялі больш за 300 крымінальных спраў на ўдзельнікаў прэзыдэнцкай гонкі, актывістаў іхных штабоў і ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Самы распаўсюджаны артыкул Крымінальнага кодэксу, які ўлады выкарыстоўваюць для перасьледу прыхільнікаў перамен, — 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі). «Вясьне» вядомыя прозьвішчы мінімум 112 фігурантаў спраў па гэтым артыкуле. Іншыя распаўсюджаныя артыкулы:
- 342 КК РБ (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — справы па гэтым артыкуле масава заводзіліся супраць актывістаў у траўні і ліпені («Справа Ціханоўскага», альбо «Гарадзенская справа», «справа 14 ліпеня»).
- 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак).
- 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
- 243 КК РБ (Ухіленьне ад сплаты падаткаў) — па гэтым эканамічным артыкуле былі затрыманыя актывісты штабу Віктара Бабарыкі і супрацоўнікі кампаній, якія дапамагалі штабам альтэрнатыўных кандыдатаў ці пацярпелым падчас акцый пратэсту.
Таксама вядома пра пачатак крымінальных спраў за паклёп (арт. 188 КК РБ), хуліганства (арт. 339 КК РБ) і па іншых артыкулах Крымінальнага кодэксу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трое загінулі, 500 выпадкаў катаваньняў, 1800 заяваў пра гвалт — праваабаронцы расказалі пра Беларусь пасьля выбараўПадрабязныя зьвесткі пра крымінальны перасьлед беларусаў можна паглядзець тут.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 42 праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі ад беларускіх уладаў спыніць перасьлед грамадзянскай супольнасьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі 20 новых палітзьняволеных. Агулам — амаль сотня