У Гомлі мужчына падпаліў сябе

42-гадовы жыхар Добруша падпаліў сябе пасьля таго, як былая жонка адмовілася сустрэцца зь ім.

Гэта адбылося 10 кастрычніка аб 11 гадзіне на праспэкце Леніна ў Гомлі, — паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкаму Віталь Прыстромаў.

Мужчына абліў сябе гаручай вадкасьцю і падпаліў. Мінакі зьбілі полымя і выклікалі «хуткую». Жыхар райцэнтру казаў: «Я не хачу жыць».

Цяпер ён у шпіталі.

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мужчына, які падпаліў сябе ля будынку міліцыі ў Смалявічах, памёр