Сёньня, 9 кастрычніка, міліцыя зноў прыйшла да галоўнай рэдактаркі парталу «Сильные новости» Ганны Якштас. Яе забралі ў міліцыю нібыта за ўдзел у акцыі 23 верасьня, у дзень інаўгурацыі Лукашэнкі. Акцыі ў той дзень у Гомлі фактычна не было, толькі затрыманьні.
Як паведамляе выданьне ў сваім Тэлеграм-канале, да суду Ганну Якштас пакінуць у ізалятары.
Цяпер у ІЧУ адбываюць арышты па 15 і 14 содняў супрацоўнікі «Сильных новостей» Дзяніс Якштас (муж Ганны) і Надзея Пужынская.
Ганну і Дзяніса Якштасаў затрымала міліцыя 3 кастрычніка. Да суду яны былі ў ІЧУ. Суд пакараў Дзяніса арыштам, а Ганну — штрафам. Міліцыя іх абвінаваціла ў тым, што яны «выдавалі сябе за супрацоўнікаў акрэдытаваных СМІ і актыўна бралі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі». У сям’і двое дзяцей, 10 і 13 гадоў.
У рэдакцыі «СН» 5 кастрычніка прайшоў ператрус, які міліцыя назвала «аглядам». У выніку агляду сканфіскавалі ўсю тэхніку і мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыі «Сильных новостей» забралі ўсю тэхніку, аднаго з журналістаў пакаралі арыштам на 15 сутак