Як жыве сямʼя палітвязьня Ігара Лосіка

Your browser doesn’t support HTML5

Блогера і адміністратара суполкі «РБ головного мозга», фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 году, пасьля ператрусу дома ў Баранавічах, на вачах у жонкі Дар'і і дачкі Паўліны. Спачатку Ігара адвезьлі на Акрэсьціна, пасьля ў ізалятар на вуліцы Валадарскага, зь сярэдзіны жніўня Ігар у жодзінскай турме.

Дар’я кажа, што Ігару цяжка, бо ён першы раз апынуўся за кратамі, а на свабодзе прызвычаіўся пільна сачыць за навінамі, быць у курсе таго, што адбываецца. Цяпер — інфармацыйны вакуўм, лісты калі і даходзяць, то зь велізарнай затрымкай.

Жонка Ігара езьдзіць у Жодзіна двойчы на тыдзень: прывозіць ежу і сёе-тое з вопраткі. 29 верасьня яна распаўсюдзіла зварот, у якім падрабязна расказала пра ўмовы ў жодзінскай турме і ціск, які аказваецца на яе мужа.