А 6-й раніцы 3 кастрычніка ў кватэру Мікіты Яцыновіча, стваральніка тэлеграм-чату «Белая Вежа» для жыхароў менскіх вуліц Багдановіча, Старавіленскай, Кісялёва і праспэкту Машэрава, прыйшлі зь ператрусам.
Выходныя мужчына правёў у ІЧУ на Акрэсьціна, дзе і даведаўся, што цяпер ён падазраваны ў справе паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»). Tut.by даведаўся падрабязнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На хвалі папулярнасьці дваровых чатаў менскія ўлады запусьцяць Telegram-каналы для абмеркаваньня праблемаў гараджанаўМікіта Яцыновіч кажа, што так і не зразумеў, на падставе чаго ён стаў падазраваным у крымінальнай справе.
«Людзі, якія прыйшлі зь ператрусам, не прадставіліся. Забралі ўсю тэхніку: тэлефоны, кампутары, флэшкі, вінчэстары. Пасьля гэтага адвезьлі ў Савецкае РУУС, дзе прабыў да 14-й, і адтуль — у ІЧУ, дзе я знаходзіўся да 20-й гадзіны панядзелка 5 кастрычніка. Трымаць даўжэй 72 гадзін не было падставаў: доказаў, што я хоць у чымсьці вінаваты, няма. Цяпер ідзе сьледзтва, проста чакаю хоць нейкай інфармацыі».
Мікіта Яцыновіч адмовіўся ад дачы паказаньняў. Кажа, ён быў у ІЧУ яшчэ зь некалькімі стваральнікамі раённых чатаў. «Белую Вежу» стварыў празь некалькі дзён пасьля выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пайшоў да ўчастковага і не вярнуўся». Як затрымліваюць адміністратараў раённых тэлеграм-каналаў«Мы абмяркоўваем у асноўным бытавыя пытаньні: устаноўка шлягбаўму, велапаркоўкі, хтосьці згубіў гадаванца, хтосьці ключы, — пералічвае ён. — Усё звычайна апэратыўна знаходзіцца. Ужо ў другую чаргу хтосьці абмяркоўвае палітыку. Але гэтая тэма цяпер усюды. Больш за тое, рэпосты зь іншых групаў адразу выдаляюцца: тыя, каму гэта цікава, і так на іх падпісаныя».
«Інфармацыя пра папярэдняе сьледзтва абмежаваная да распаўсюджаньня. Яна агучваецца ў тым аб’ёме і якасьці, у якіх сьледзтва лічыць неабходным. Калі сьледзтва вырашыць заявіць што-небудзь пра гэта, вы гэта ўбачыце», — пракамэнтавала афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы выпадак, калі затрымалі адміністратара дваровага чату1 кастрычніка кватэру адміністратара лякальнага чату менскай Грушаўкі Дзьмітрыя Сухенкі абшукалі, а яго самога адвезьлі ў міліцыю. Мужчыну дапыталі, ягоную тэхніку канфіскавалі ў рамках крымінальнай справы паводле ўсё таго ж артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу.