Пастановай Савету Міністраў № 582 унесьлі зьмены ў зацьверджаны ў 2016 годзе комплексны плян разьвіцьця электраэнэргетычнай сфэры з улікам уводу Беларускай АЭС.
Раней завяршэньне будаўніцтва і поўны ўвод БелАЭС магутнасьцю 2,4 тысячы МВт прадугледжваўся ў 2019–2020 гадах. У новай рэдакцыі гэты тэрмін аднесены на 2022 год, спасылаецца на дакумэнт «Інтэрфакс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БелАЭС дазволілі выконваць фізычныя экспэрымэнты на малой магутнасьці на першым энэргаблёкуАкрамя таго, на 2022 год перанесены ўвод 800 МВт пікава-рэзэрвовых магутнасьцяў на электрастанцыях, якія ўжо дзейнічаюць. Яны будуюцца дзеля пастаўкі электраэнэргіі ў выпадку няштатнай сытуацыі на БелАЭС.
Таксама ў абноўленай рэдакцыі публікуецца міжгаліновай комплекс захадаў на павелічэньне спажываньня электраэнэргіі да 2025 году. Найбольшыя магутнасьці будуць задзейнічаныя для інвэстпраектаў Міністэрства транспарту (354,2 МВт), канцэрну «Белнафтахім» (267 МВт), Міністэрства прамысловасьці (97,95 МВт).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар энэргетыкі Літвы зьвярнуўся ў Эўракамісію ў справе БелАЭСЗамежныя краіны адмовіліся набываць электраэнэргію з БелАЭС, бо лічаць расейскі праект, паводле якога ўзводзіцца аб’ект, не адпаведным стандартам бясьпекі.