Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на камітэт замежных спраў дацкага парлямэнту.
На відэасувязі 6 кастрычніка абмяркоўвалася палітычная сытуацыя ў Беларусі і тое, як Данія можа падтрымаць беларускі народ. У пачатку сустрэчы меркаваныя супрацоўнікі Ціханоўскай паведамілі аб праблемах з камэрай на кампутары, і дацкія дэпутаты чулі толькі голас асобы, якая выдавала сябе за Ціханоўскую.
Пазьней, калі прадстаўнікі камітэту зьвязаліся з калегамі Сьвятланы Ціханоўскай, тыя сказалі, што яна не ўдзельнічала ў такой сустрэчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія пранкеры разыгралі кіраўніка Эўрапарлямэнту ад імя ЦіханоўскайСтаршыня камітэту, былы міністар замежных спраў Мартын Лідэгард, сказаў агенцтву Reuters, што незразумела, хто стаяў за падманам, але дадаў, што ёсьць прыкметы расейскай сувязі.
«Гэта можа зьявіцца ў сатырычным шоў у расейскамоўнай краіне або можа быць няўдалай спробай шпіянажу ці кепскім жартам», — пракамэнтаваў Лідэгард.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія пранкеры пагутарылі з прэзыдэнтам Польшчы ад імя генэральнага сакратара ААНРасейскі пранкер Ваван на пытаньне Reuters пра «званок Ціханоўскай» адказаў: «Цалкам магчыма, што мы маем дачыненьне да гэтага. На наступным тыдні будзе больш падрабязнасьцяў».