8 кастрычніка футбольная зборная Беларусі прайграла ў Тбілісі камандзе Грузіі ў паўфінале плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. Праз пандэмію форум перанесьлі на 2021 год.
Гульня мела надзвычайную важнасьць, бо пераможца на адзін крок набліжаўся да фінальнай часткі чэмпіянату Эўропы — ні грузіны, ні беларусы ўдзельнікамі кантынэнтальнага першынства дагэтуль ніколі не былі.
У асноўны час гульні перамогу атрымалі гаспадары, якія далей пазмагаюцца з мацнейшым у пары Паўночная Македонія — Косава. Адзіны гол на самым пачатку сустрэчы забіў з пэнальці грузінскі форвард Акрыяшвілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Матч дзесяцігодзьдзя» ў Тбілісі пачаўся з рэалізаванага пэнальці ў вароты беларусаўМногія беларускія заўзятары заявілі, што будуць падтрымліваць грузінаў. Аргумэнтавалі гэта тым, што бальшыня топ-футбалістаў зборнай ніяк не адрэагавалі на гвалт, які вось ужо два месяцы не сьціхае пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.
Выглядае, што акурат з гэтай прычыны ў Тбілісі не паляцеў Станіслаў Драгун, які ў шасьці вырашальных матчах папярэдняй Лігі Нацый забіў пяць галоў і фактычна забясьпечыў заўзятарам інтрыгу з пападаньнем у фінал чэмпіянату Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грамадзянская пазыцыя каштавала Драгуну месца ў футбольнай зборнай, — «Трыбуна»Паводле крыніцаў, грамадзянская пазыцыя прывяла да таго, што кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу настаяла на яго адхіленьні ад зборнай. Драгун стаў рэдкім гульцом нацыянальнай каманды, хто асудзіў гвалт і публічна падтрымаў арыштаваную баскетбалістку Алену Леўчанку.