Пра гэта паведаміў заснавальнік мэсэнджара Telegram Павел Дураў у сваім афіцыйным Telegram-канале.
Паводле яго, кампанія Apple патрабуе закрыцьця 3 беларускіх Telegram-каналаў: @karatelibelarusi, @chatpartizan і @belarusassholes.
У гэтых каналах публікуюць інфармацыю пра беларускіх сілавікоў, якіх падазраюць у гвалце і катаваньнях супраць мірных пратэстоўцаў і апанэнтаў рэжыму ў Беларусі, а таксама тых, каго лічаць адказнымі за фальсыфікацыю вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. У каналах публікуецца асабістая інфармацыя пра гэтых людзей: іх імёны і прозьвішчы, пасады і нейкія вядомыя кантакты (спасылкі на старонках у сацыяльных сетках, асабістыя тэлефоны, адрасы і інш.).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–кастрычнік 2020. Мы — сьведкі. „«Зэкі» з нараў падскочылі ад жаху“. АБНАЎЛЯЕЦЦАПаводле Дурава, кампанію Apple турбуе тое, што публікацыя асабістай інфармацыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў і прапагандыстаў можа справакаваць гвалт.
«Я думаю, што гэта ня чорна-белая сытуацыя, і я палічыў бы за лепшае пакінуць каналы ў спакоі, але звычайна Apple не прапануе асаблівага выбару для такіх праграм, як Telegram, у такіх сытуацыях. На жаль, я мяркую, што гэтыя каналы ў рэшце рэшт будуць заблякаваныя на iOS, але застануцца даступнымі на іншых плятформах», — напісаў Павел Дураў.