Пасол Баўгарыі ў Беларусі Георгі Васілеў будзе адкліканы ў Софію для кансультацыяў. Пра гэта заявіла ў чацьвер баўгарская віцэ-прэм’ерка і міністарка замежных спраў Катэрына Захарыева на форуме GLOBSEC («Глобсек») у сталіцы Славаччыны Браціславе.
«Дзяржавы ЭЗ павінны недвухсэнсоўна падтрымаць беларускі народ і паказаць салідарнасьць зь ім. Мы ўважліва сочым за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі», — дадала Захарыева.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ адклікаў частку паслоў зь Менску, — міністар замежных справаў ПольшчыЯна заклікала ўлады ў Менску вызваліць усіх затрыманых падчас пратэставых акцый, правесьці хуткае расьсьледаваньне фактаў міліцэйскага гвалту і пачаць дыялёг з апазыцыяй, каб арганізаваць новыя, свабодныя і справядлівыя выбары кіраўніка дзяржавы.
Раней сёньня пра адкліканьне зь Менску паслоў абвясьцілі Славаччына і Чэхія.