Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Славаччыны, дыяспарай і прадстаўнікамі НДА

Уручэньне Сьвятлане Ціханоўскай прэміі GLOBSEC 2020 у Браціславе.

Размова была пра тое, як можна дапамагчы беларускаму народу і якія крокі трэба зрабіць для пераадоленьня крызісу, паведамляе Telegram-канал Ціханоўскай. Таксама гаварылі аб праграме падтрымкі экспэртных і аналітычных цэнтраў для Беларусі.

Сьвятлана Ціханоўская ў Браціславе сустрэлася з прадстаўнікамі НДА, экспэртных цэнтраў і журналістамі. Размова вялася пра тое, як можна дапамагчы беларускаму народу і якія крокі трэба зрабіць для пераадоленьня крызісу.

Пасьля гэтага Святлана сустрэлася зь міністрам замежных спраў Славаччыны Янам Корчакам. Яны дамовіліся аб працягу праграмы стыпэндый для беларускіх студэнтаў, якая фінансуецца ўрадам Славаччыны. Таксама гаварылася аб праграме падтрымкі экспэртных і аналітычных цэнтраў для Беларусі.

Міністар заявіў, што Славаччына плянуе адклікаць амбасадара зь Беларусі на знак салідарнасьці зь літоўскімі і польскімі калегамі.

Таксама сёньня Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі дыяспары, якія ўдзельнічалі ў акцыях салідарнасьці зь беларускім народам. Сьвятлана падзякавала ім за гэтую працу і адзначыла, што падзеі на Радзіме зьядналі людзей і ўнутры краіны, і за мяжой.

  • Раней сёньня Сьвятлана Ціханоўская атрымала прэмію GLOBSEC-2020 за ролю лідэра і самаахвярнасьць. Гэтую прэмію штогод дае арганізацыя GLOBSEC-2020 і чэская эўраатлянтычная рада JAGELLO 2000. Прэмію Ціханоўскай уручыў аналітык, былы міністар міжнародных адносін Славаччыны Павал Дэмеш.
  • У Славаччыну Ціханоўская прыбыла зь Нямеччыны, дзе мела сустрэчы з найвышэйшым кіраўніцтвам краіны, у тым ліку канцлерам Ангелай Мэркель.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Ангела Мэркель выказала захапленьне беларускімі жанчынамі