Пра гэта Лінас Лінкявічус напісаў у сваім Твітэры
Сьвятлана Ціханоўская хоча весьці дыялёг з Расеяй. Замест гэтага Расея выдае ордэр на яе арышт. Дзіўна, але яны сапраўды не ведаюць, дзе яна? Допыт для іх — адзіная вядомая форма дыялёгу?
У інтэрвію агенцтву BNS літоўскі міністар заявіў, што гэта спроба cкампрамэтаваць Каардынацыйную Раду. «Гэта спосаб, каб не прызнаваць Раду партнэрам у дыялёгу. Гэта прыкра, бо КР — памяркоўная, нерадыкальная інстытуцыя, не настроеная супраць той жа Расіі» — сказаў Лінас Лінкявічус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскую ўнесьлі ў агульную базу вышуку саюзнай дзяржавы — ІнтэрфаксЁн выказаў перасьцярогу, што Расея можа паспрабаваць затрымаць Ціханоўскую праз Інтэрпол. «Гэтую сытуацыю трэба прадухіліць, бо палітызаванага вышуку быць не павінна. Яна не так часта езьдзіць, аднак, усё ж езьдзіць» — падкрэсьліў кіраўнік МЗС Літвы.