Чэхія ўзначаліла сьпіс краінаў ЭЗ паводле колькасьці новых выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён.
За апошнія суткі, 6 кастрычніка, у Чэхіі 4457 асобам быў пастаўлены дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя краіны. Гэта самая вялікая колькасьць захворваньняў за адзін дзень з пачатку эпідэміі.
Калі падлічыць колькасьць заражаных за два тыдні, Чэхія з 327 новымі захворваньнямі на 100 тысяч грамадзян апярэджвае ўсе краіны ЭЗ.
Паводле паведамленьняў чэскіх СМІ, з прычыны складанай эпідэміялягічнай сытуацыі ўрад Чэхіі рыхтуецца ўвесьці новыя, больш жорсткія захады, якія дапамаглі б стрымаць эпідэмію.