Агенцтва Інтэрфакс, спасылаючыся на інфармаваную крыніцу, паведаміла, што ўнясеньне Сьвятланы Ціханоўскай у базу вышуку МУС РФ — тэхнічны аспэкт узаемадзеяньня саюзных дзяржаваў.
«У межах узаемадзеяньня паміж саюзнымі дзяржавамі інфармацыя аб вышуку Ціханоўскай разьмяшчаецца ў агульнай базе», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Ён адзначыў, што расейскія праваахоўныя органы крымінальнай справы супраць яе не распачыналі.
У базе асобаў у вышуку МУС Расеі грамадзянка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская «расшукваецца па артыкуле КК». Які менавіта артыкул маецца на ўвазе, МУС РФ не ўдакладняе.