Сьвятлану Ціханоўскую ў Расеі абвясьцілі ў крымінальны вышук. Асабістыя зьвесткі Ціханоўскай апублікавалі на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Расеі.
Вышук зьвязаны з завядзеньнем крымінальнай справы, іншых падрабязнасьцяў няма.
Крыніца ТАСС у праваахоўных органах патлумачыла, што ў вышук Ціханоўскую абвясьцілі на тэрыторыі Беларусі, але вышук распаўсюджваецца і на Расею, бо гаворка ідзе пра міждзяржаўны вышук.
У Беларусі Ціханоўскую абвінавачваюць у закліках да дзеяньняў, накіраваных супраць нацыянальнай бясьпекі.