Чым «гаспадыня Эўразьвязу» дапаможа Беларусі

Ангела Мэркель і Сьвятлана Ціханоўская, Бэрлін, 6 кастрычніка 2020

Якія палітычныя вынікі сустрэчы Ціханоўскай і Мэркель? Ад чаго залежыць пашырэньне санкцыяў? Ці патэлефануе Мэркель Лукашэнку яшчэ раз?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у «Праскім акцэнце» палітолягі: з Бэрліну — Марына Рахлей, зь Менску — Аляксандар Класкоўскі.

Класкоўскі

  • Бэрлін спадзяецца неяк дастукацца да Крамля і да Лукашэнкі
  • Гэтая сустрэча мае значэньне для Ціханоўскай, для яе штабу, для яе прыхільнікаў. Для Лукашэнкі гэта дадатковы раздражняльнік
  • Эўропа не прызнае Лукашэнку легітымным кіраўніком, гэта беспрэцэдэнтна. Але, сказаўшы «А», Эўропа не гаворыць «Б»
  • Эўропа ня хоча паўтараць казус Вэнэсуэлы, калі пасьпяшаліся прызнаць прэзыдэнтам Гуайдо
  • Эўропа адчувае слабасьць сваіх вагароў узьдзеяньня на Лукашэнку
  • Эўропа неахвотна прыняла нават гэтыя сьціплыя санкцыі, але яна зрабіла гэта, каб прадэманстраваць сваю прыхільнасьць да дэмакратычных каштоўнасьцяў

Рахлей

  • Значэньне гэтай сустрэчы больш сымбалічнае
  • На фатаздымках іх сустрэчы мы ня бачым твару Мэркель
  • Пра дыялёг гавораць усе, у тым ліку і Лукашэнка, але ўсе пад ім разумеюць рознае
  • Лукашэнка ня пойдзе на перамовы аб зьмене ўлады
  • Мэркель вельмі крытыкуюць і ў Нямеччыне, і ў ЭЗ за занадта мяккую пазыцыю адносна Расеі. І падтрымка апазыцыі і пратэстаў у Беларусі — гэта спроба нэўтралізаваць гэтую крытыку.
  • Эўразьвяз аказаўся закладнікам сваіх бюракратычных працэдураў. Калі адзін Кіпр са сваіх прычын можа блякаваць важныя рашэньні, гэта ня сьведчыць пра эфэктыўнасьць
  • У 2010 годзе рэпрэсіі былі слабейшыя, а санкцыі ў 2011 годзе былі ўведзеныя больш шырокія, і яны былі распаўсюджаныя на Лукашэнку.