Віцэ-канцлер і міністар фінансаў Нямеччыны Оляф Шольц выказаў павагу беларускаму народу і асабіста Сьвятлане Ціханоўскай падчас сустрэчы зь ёю ў Бэрліне 7 кастрычніка.
«Святлана Ціханоўская — адважны змагар за дэмакратыю і грамадзянскія правы ў Беларусі. Яна ўносіць важны ўклад у дэмакратычныя перамены ў сваёй краіне. Цяжкае становішча пратэстоўцаў засмучае», — цытуе Шольца Тэлеграм-канал Сьвятланы Ціханоўскай.
«Эўразьвяз на баку ўсіх тых, хто хоча спыніць гвалт у Беларусі, змагаецца за вызваленьне палітычных зьняволеных і справядлівыя выбары. Аляксандар Лукашэнка страціў усякую легітымнасьць», — дадаў віцэ-канцлер Нямеччыны.
Учора, 6 кастрычніка, Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Бэрліне з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Ангела Мэркель выказала захапленьне беларускімі жанчынамі