Работнікі прадпрыемства «Нафтан» запісалі відэазварот у падтрымку беларусаў. Зварот апублікаваў партал Tut.by.
«Мы хочам жыць у мірнай, свабоднай, незалежнай, квітучай краіне. У краіне, дзе выконваюцца правы і свабоды чалавека, дзе працуюць законы. Дзе адзінай крыніцай улады зьяўляецца народ. У краіне, дзе воля народа зьяўляецца абавязковай да выкананьня, — кажуць работнікі „Нафтана“ у звароце. — Дзе незалежнае назіраньне на выбарах і адкрыты і празрысты падлік галасоў зьяўляюцца нормай. Дзе кіраўнік, наняты народам, не называе яго „народцам“, „авечкамі“, „пацукамі“. У краіне, дзе праваахоўныя органы не зьяўляюцца карнымі».
Работнікі «Нафтану» ў звароце падкрэсьліваюць, што хочуць жыць у краіне, «дзе мець і выказваць сваю думку ня страшна», дзе за рэалізацыю свайго канстытуцыйнага права на выказваньне поглядаў «не калечаць і не зьбіваюць людзей на вуліцах», дзе мірны пратэст не зьяўляецца парушэньнем закону і няма перасьледу за палітычныя перакананьні, бо ўлада «не вядзе вайны супраць сваіх грамадзян».
Раней работнікі «Нафтану» выступілі з патрабаваньнямі, сярод якіх была адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьне ўсіх палітвязьняў і затрыманых на мірных акцыях пратэсту і правядзеньне новых выбараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўніца «Нафтану» зачытвае патрабаваньні працоўных. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля «Беларуськалію» пра далучэньне да страйку абвясьціў наваполацкі «Нафтан» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не здаёмся, але закон парушаць ня можам». Ці далучыцца «Нафтан» да агульнанацыянальнага страйку? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маці сказала: скаты, што вы творыце!» У рабочага «Нафтану» падчас пратэстаў трапілі дзьве гранаты