Пра гэта Сьвятлана Ціханоўская напісала ў сваім Тэлеграм-канале:
На сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай канцлерка Нямеччыны выказала падтрымку беларусам, якія імкнуцца да свабоды і дэмакратыі. Ангела Мэркель захопленая адвагай беларускіх жанчын, а таксама самаарганізацыяй грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Канцлер выказала цікавасьць і да лёсу палітычных зьняволеных у Беларусі. Сьвятлана Ціханоўская і Ангела Мэркель таксама абмеркавалі магчымасьці міжнароднай мэдыяцыі, якая паспрыяе ўнутранаму дыялёгу ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з Ангелай Мэркель