Вакцына супраць COVID-19 можа быць гатовая да канца 2020 году, заявіў прэзыдэнт Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) Тэдрас Гебрэесус.
«Нам спатрэбіцца вакцына, і ёсьць надзея, што мы можам мець вакцыну да канца гэтага году. Надзея ёсьць », - сказаў Гебрэесус падчас пасяджэньня Выканаўчай рады САЗ.
Брытанская кампанія AstraZeneca нядаўна паведаміла, што яе кандыдат на вакцыну дайшоў да фінальнай фазы выпрабаваньняў у ЗША. Аднак 9 верасьня кампанія вырашыла часова прыпыніць выпрабаваньні пасьля таго, як у аднаго з удзельнікаў дасьледаваньняў выявілі незразумелую хваробу. Празь некалькі дзён выпрабаваньні аднавілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ: вакцына ад каранавірусу можа ніколі не зьявіццаБрытанская кампанія The Cambridge паведаміла, што яе вакцына будзе выпрабаваная амаль на 30 000 чалавек рознага расавага, этнічнага і геаграфічнага паходжаньня.
Два іншыя кандыдаты на вакцыну пачалі праходзіць апошнюю стадыю тэставаньня гэтым летам на дзясятках тысяч чалавек у ЗША. Адна з гэтых вакцын была распрацаваная Нацыянальным інстытутам здароўя ЗША і вырабляецца кампаніяй Moderna Inc., а другую распрацоўваюць супольна амэрыканская кампанія Pfizer Inc. і нямецкая BioNTech.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін з аўтараў расейскай вакцыны супраць COVID-19 расказаў пра ступень яе гатоўнасьці. Усё ня так простаПра рэгістрацыю першай у сьвеце вакцыны ад COVID-19 ужо заявілі ў Расеі. Мэдычныя экспэрты паставілі пад сумнеў рэгістрацыю вакцыны Sputnik-V, бо трэцяя, заключная фаза выпрабаваньняў вакцыны яшчэ не завершаная.
САЗ разьлічвае забясьпечыць два мільярды доз вакцын да канца 2021 году.