Нявызначанасьць разьвіцьця палітычнай сытуацыі ў Беларусі стварае рызыкі для транзыту расейскага газу ў Эўропу па газаправодзе «Ямал-Эўропа» (прапускная здольнасьць — 33 мільярды кубічных мэтраў за год, 90 мільёнаў кубамэтраў за суткі), папярэджвае «Газпром» інвэстараў у мэмарандуме новага выпуску эўрааблігацыяў у разьдзеле «Фактары рызыкі».
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Сямашка заявіў, што Масква і Менск «прасунуліся» ў абмеркаваньні цаны на газ«Бягучая палітычная нестабільнасьць у Беларусі і нявызначанасьць адносна далейшага разьвіцьця сытуацыі таксама павялічваюць рызыкі для бягучай дзейнасьці нашай даччынай кампаніі ААТ „Газпром трансгаз Беларусь“, у прыватнасьці, рызыкі збояў у транзыце нашага газу па беларускім участку газаправоду „Ямал-Эўропа“», — сказана ў мэмарандуме.
Газаправод «Ямал-Эўропа» працягласьцю больш за 2 тысячы кілямэтраў ідзе ад расейскага Таржку да нямецкага Франкфурту-на-Одэры.