Эўрапейскі зьвяз дамагаецца ад беларускіх уладаў спыненьня рэпрэсій супраць насельніцтва і пакараньня вінаватых у іх, а таксама пачатку дыялёгу з апазыцыяй пры магчымым садзейнічаньні з боку АБСЕ, паведамляе «Інтэрфакс».
Такую заяву зрабіў кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль, камэнтуючы рашэньні саміту ЭЗ.
«Перш за ўсё, мы павінны пакласьці канец рэпрэсіям і гвалту над апазыцыяй і насельніцтвам краіны», — сказаў Мішэль, выступаючы ў аўторак у Эўрапарлямэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз уводзіць санкцыі супраць 40 беларускіх афіцыйных асобаўПаводле Мішэля, ЭЗ хоча, каб «беларускі народ сам вызначаў сваю будучыню, без ўмяшаньня звонку. Гэта азначае інклюзіўны дыялёг на нацыянальным узроўні, дыялёг, якому можа спрыяць АБСЭ», - заявіў кіраўнік Эўрапейскай рады.
Ён падкрэсьліў, што «тыя, хто вінаваты ў парушэньнях, павінны панесьці адказнасьць».
«Рады прыняла рашэньне ўвесьці санкцыі зь неадкладным выкананьнем», — сказаў Мішэль. Ён нагадаў, што гэтая пазыцыя ў справе Беларусі ўзгоднена Эўрапейскай радай на пасяджэньні 1 кастрычніка.