«Адчуваньне, што ён ня вернецца ў гэтую кватэру». Як жыве сям'я палітвязьня Севярынца. ВІДЭА

Палітыка і пісьменьніка Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 году. Спачатку ён адбываў 75 сутак адміністрацыйнага арышту, прысуджаных яшчэ на пачатку году. Пасьля яго перавялі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага – ужо як падазраванага паводле 2 часткі 293 артыкула КК (масавыя беспарадкі).

Ягоная жонка Вольга разам з двухгадовым сынам Францішкам штотыдзень адвозяць перадачу ў турму і чакаюць Паўла на волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бязь фітнэсу скінула шэсьць кіляграмаў». Як жыве сямʼя палітвязьня Ігара Лосіка. ВІДЭА