Чаму сілавікі працягваюць перасьлед ўдзельнікаў масавых акцый і што можа спыніць іх гвалт супраць пратэстоўцаў, у эфіры тэлеканалу «Настоящее время» распавёў палітоляг, кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў. Зь ім гутарыла Фарыда Курбангалеева.
— Ёсьць два мэтады барацьбы з такімі рэжымамі, як рэжым Лукашэнкі. Гэта, безумоўна, агульнанацыянальны страйк і параліч эканомікі. Як правіла, такімі мэтадамі змагаліся з аўтарытарнымі рэжымамі ў той жа Польшчы і ў іншых краінах зь недэмакратычнымі сыстэмамі. Тут проста ўжо улады нічога ня здолеюць зрабіць. Фактычна ў першыя дні пасьля выбараў і гвалтоўных дзеяньняў сілавікоў спробы арганізацыі такіх страйкаў былі, але, на жаль, слабая каардынацыя, адсутнасьць магутнай сеткі прафсаюзаў на беларускіх прадпрыемствах прывялі практычна да хуткага згасаньня гэтых страйкаў. Былі адзінкавыя акцыі, але да масавага агульнанацыянальнага руху гэта не прывяло.
Другі спосаб — гэта, як правіла, адказ тэрорам на тэрор. Гэта сабатаж, псаваньне маёмасьці сілавікоў, дэананімізацыя. Тое, што адбывалася ў апошнія дні, — гэта ідэнтыфікацыя сілавікоў, якія ўдзельнічаюць у затрыманьнях і збіцьці дэманстрантаў. Такі грамадскі астракізм. Фактычна такі грамадзянскі тэрор, хоць гэта слова вельмі непапулярна сёньня, але гэта таксама свайго кшталту запалохваньне прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, судзьдзяў, чыноўнікаў і гэтак далей. Менавіта ў тым выпадку, калі сілавікі і чыноўнікі будуць адчуваць на сабе далонь помсты сацыяльнай і грамадзянскай, толькі тады яны могуць спыніць сілавое ўзьдзеяньне на грамадзянаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як задакумэнтаваць выпадкі катаваньняў, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасьціНа жаль, як бы мы ні хацелі пазьбегнуць гвалту — і гэтыя мірныя акцыі, і высокі ўзровень самасьвядомасьці грамадзян, якія пакуль што яшчэ ня хочуць ўжываць гвалт у дачыненьні да сілавікоў, — тым ня менш гэта не ўтрымлівае сыстэму ад рэпрэсій. І мы гэта павінны разумець. Улады ніколі ня пойдуць на мірныя перамовы. Усё, што яны робяць, гэта ўкладаецца ў іх лёгіку — у лёгіку тэрору, лёгіку запалохваньня, таму што на сёньняшні дзень Лукашэнка можа застацца ва ўладзе выключна толькі пры дапамозе сілы, гвалту і тэрору.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не забывайце пра зьніклых». Валерыя Красоўская — Ціханоўскай, лідэрам апазыцыі і пратэстоўцамГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўным дзяржаўным інстытутам стаў АМАП. Што адбываецца зь беларускай дзяржавай
— А ці можа працэс радыкалізавацца ў Беларусі, перастаць быць мірным, ці беларускае грамадзтва да гэтага не гатовае?
— Я думаю, што прадказаць, што гэта адбудзецца ў бліжэйшыя дні ці месяцы, вельмі цяжка. Але, вядома ж, узровень агрэсіі, узровень жорсткага супрацьстаяньня расьце. Пакуль што яшчэ гэта не назіраецца на масавым узроўні, але на лякальных узроўнях мы гэта ўжо бачым — калі на пад’ездах зьяўляюцца надпісы ў дачыненьні да амапаўцаў, што ў такой вось кватэры жыве забойца, спробы падпалу аўтамабіляў тых самых судзьдзяў, тых жа прадстаўнікоў беларускіх афіцыйных СМІ, прапагандыстаў і гэтак далей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэс-сакратарка Ціханоўскай: беларуская апазыцыя ўключыла ў свой санкцыйны сьпіс каля 800 чалавекЯ думаю, што, вядома, гэта непазьбежна. Гэта трэба разумець, што працэс узаемнай радыкалізацыі ў такіх умовах супрацьстаяньня, калі ёсць ахвяры і яны відавочныя для большасьці, калі ёсьць судовае свавольства, якое даходзіць да абсурду, што людзі на бальконе вывесілі сьцяг бел-чырвона-белы, і ім за гэта даюць штраф як за несанкцыянаваны мітынг. Мы разумеем, што гэты абсурд бязьмежны з боку ўлады. Гэты вопыт такой абсурдызацыі судовай сыстэмы быў і ў Савецкім Саюзе, і ў часы Сталіна. Цяпер усё гэта паўтараецца, але ўмовы цалкам іншыя. Гэта, вядома ж, прыводзіць да ўзрастаньня радыкальных рэакцый і нянавісьці.
Чытаць больш тут.