У рэдакцыю гомельскага парталу «Сильные новости» прыйшлі зь ператрусам

Ілюстрацыянае фота

Невядомыя ў масках прыйшлі зь ператрусам у рэдакцыю гомельскага парталу «Сильные новости». Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце выданьня.

Паводле выданьня «Сильные новости», невядомыя ў масках хочуць забраць усё, што зьвязана з працай галоўнай рэдактаркі Ганны Якштас, затрыманай 3 кастрычніка. Якштас і ейнага мужа 5 кастрычніка маюць судзіць за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

4 кастрычніка сілавікі затрымалі відэаапэратарку выданьня Надзею Пужынскую. Супраць яе пачалі адміністрацыйную справу за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве.