Перадачы ў ізалятар на Акрэсьціна будуць прымаць толькі раз на тыдзень

Удзельнікі Маршу 4 кастрычніка каля ізалятара на Акрэсьціна

Перадачы зьняволеным менскага ізалятара ў завулку Акрэсьціна вырашылі прымаць толькі раз на тыдзень, піша «Эўрарадыё».

Раней перадачы прымалі кожны будзённы дзень па дзьве гадзіны, цяпер будуць толькі па чацьвяргах з 10 да 18.

Пры тым толькі ўчора, у нядзелю, за кратамі пакінулі яшчэ 258 чалавек, частка іх трапіла на Акрэсьціна (і ім давядзецца чакаць перадач яшчэ чатыры дні). Колькі там усяго зьняволеных, невядома.