У Беларусі на 5 кастрычніка зарэгістравана 80 696 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19-19, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Прырост за апошнія суткі склаў 401 выпадак супраць 443 за папярэднія суткі. Пяць чалавек памерлі.
За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 862 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй, — адзначылі ў ведамстве.
У Міністэрстве аховы здароўя таксама праінфармавалі, што на 5 кастрычніка паправіліся і выпісаныя 75 тысяч 303 пацыенты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лічбы новых заражэньняў каранавірусам у сьвеце б’юць рэкордыВедамства зь вясны не публікуе статыстыкі хворых па Менску і абласьцях, таксама як і колькасьць тых, хто знаходзіцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.