У Менску пратэстоўцаў пачалі разганяць вадамётам, людзі вывелі яго са строю. ФОТА

Вадамёт на Маршы вызваленьня палітвязьняў, Менск, 4 кастрыніка 2020 году.

На праспэкце Пераможцаў у Менску, дзе 4 кастрычніка праходзіць «Марш вызваленьня палітвязньняў», шмат спэцтэхнікі.

Пратэстоўцаў на праспэкце пачалі разганяць вадамётам.

На праспэкце Машэрава дэманстранты абступілі вадамёт, дасталі зь яго кантэйнэры з каляровай вадкасьцю і вылілі іх на дарогу. Пасьля гэтага вадамёт зламаўся, ён бесьперапынна лье ваду ўгору фантанам і вымушана зьяжджае пад галёканьне пратэстоўцаў, паведамляе «Наша ніва».

Belarus - water cannon on March for release of political prisoners, Minsk, 4Oct2020