У Беларусі на 4 кастрычніка ачунялі і выпісаныя 75 тысяч 239 пацыентаў, у якіх раней быў пацьверджаны дыягназ COVID-19.
Колькі захварэла за апошнія суткі, у Міністэрстве аховы здароўя не ўдакладняюць. Толькі кажуць, што зарэгістравана 80 тысяч 295 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19.
Калі адняць паказьнік папярэдняга дня (79 852 хворыя), атрымаецца 443. Гэта максымум ад канца чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лічбы новых заражэньняў каранавірусам у сьвеце б’юць рэкорды
За ўвесь пэрыяд распаўсюду інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 857 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй і шэрагам хранічных захворваньняў, дадаюць у ведамстве.