Стала вядома пра першыя затрыманьні ў Менску — яшчэ да пачатку маршу ў падтрымку палітзьняволеных.
Паводле сьведкаў, невядомыя людзі ў цывільным затрымліваюць мінакоў на праспэкце Пераможцаў і ў раёне вуліцы Нямігі. Яны былі без сымболікі ці іншых пратэстовых атрыбутаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы хочуць жыць на волі, а не ў турме», — Сьвятлана Ціханоўская
Увесь цэнтар Менска заняты сілавікамі. Значная канцэнтрацыя экіпаваных байцоў розных спэцпадразьдзяленьняў на плошчы Незалежнасьці, па пэрымэтры Палацу рэспублікі, на Гарадзкім вале, вакол стэлы «Менск — горад герой» і на подступах да Палацу незалежнасьці.