У 8 хакеістаў менскага «Дынама» ў Латвіі выявілі каранавірус. У Менску пацьвердзілі 5 выпадкаў

Ілюстрацыйнае фота

1 кастрычніка менскі і рыскі хакейныя клюбы «Дынама» гулялі матч у сталіцы Латвіі. Беларускіх спартоўцаў праверылі на каранавірус — такія правілы ўезду ў Латвію.

Тэсты паказалі станоўчыя вынікі ў васьмі чалавек. Іх ізалявалі і на наступны дзень вывезьлі ў Беларусь на спэцыяльным транспарце, паведаміў клюб.

Калі ў Менск вярнулася ўся каманда, хакеісты здалі паўторны тэст у партнэрскай лябараторыі Кантынэнтальнай хакейнай лігі. COVID-19 пацьвердзіўся ў пяці чалавек, іх ізалявалі. Астатніх чальцоў каманды чакае дадатковае тэставаньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за апошнія суткі 431 новы выпадак COVID-19, памерлі 7 чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп у шпіталі: наступныя дні стануць сапраўдным выпрабаваньнем
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хворага на COVID-19 Пятра Парашэнку шпіталізавалі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аптэчка. 90 адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі