У Ізраілі ў суботу прайшлі масавыя пратэсты супраць прэм’ер-міністра краіны Біньяміна Нэтаньягу. Паводле ацэнкі арганізатараў акцый — руху пад назвай «Чорныя сьцягі» — па ўсёй краіне на вуліцы выйшлі каля 100 тысяч чалавек, паведамляе DW.
У многіх гарадах і паселішчах дэманстранты арганізоўваліся ў малыя групы ў сувязі зь нядаўна ўведзенымі ў Ізраілі правіламі барацьбы з каранавірусам.
У Тэль-Авіве пратэсты выліліся ў сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй. У выніку дзясяткі чалавек былі затрыманыя. Акрамя гэтага, паліцыянты выпісалі сотні штрафаў за парушэньне дэманстрантамі прадпісаньняў, якія дзейнічаюць на масавых акцыях падчас пандэміі.
Удзельнікі антыўрадавых дэманстрацый лічаць, што ўзмацненьне жорсткасьці захадаў для барацьбы з каранавірусам мела на мэце абмежаваць магчымасьці пратэсту супраць Нэтаньягу, піша «Нямецкая хваля».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны падпісаў указ аб прыцягненьні ІТ-спэцыялістаў зь Беларусі