«Мы не павінны дапусьціць, каб грамадзяне нашай краіны былі настроены адзін супраць аднаго» — заявіў найлепшы беларускі спартовец у настольным тэнісе Ўладзімер Самсонаў. Цяпер ён жыве ў Чарнагорыі.
БелаПАН цытуе яго словы з інтэрвію прэсавай службе Фэдэрацыі настольнага тэнісу:
«Заўсёды лічыў, што павінен прадстаўляць маю краіну праз спорт. І спадзяюся гэта рабіць як мага даўжэй і як мага лепш. На жаль, спорт, які павінен аб’ядноўваць, сёньня вельмі палітызаваны. Часам бяскрыўдныя словы могуць быць выкарыстаныя для распальваньня канфлікту. Вядома, я супраць любой формы гвалту. Мы не павінны дапусьціць, каб грамадзяне нашай краіны былі настроеныя адзін супраць аднаго», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самую вядомую беларускую баскетбалістку асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у маршах пратэсту«Спадзяюся, што будзе выбудаваны дыялёг і знойдзены нейкі кампраміс. Беларусь мне заўсёды здавалася астраўком спакою, спадзяюся, такой яна і застанецца», — дадаў Самсонаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніколі ня думала, што давядзецца выбіраць: або спартовец, або грамадзянка», — капітан зборнай Беларусі ў баскетболе16 верасьня Ўладзімер Самсонаў быў абраны віцэ-прэзыдэнтам Эўрапейскага саюзу настольнага тэнісу. Спартовец тройчы заваёўваў мэдалі чэмпіянатаў сьвету, тры разы выйграваў Кубак сьвету ў адзіночным разрадзе, мае 16 мэдалёў чэмпіянатаў Эўропы.