Ганну і Дзяніса Якштасаў (галоўнага рэдактара парталу «Сильные Новости» і яе мужа — супрацоўніка парталу) зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня да суду.
Пра гэта Свабодзе паведаміў Пятро Кузьняцоў, дырэктар установы «Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця Гомельскі Дэмакратычны Форум». Гэтая ўстанова — уласьнік «Сильных Новостей».
Як чакаецца, суд над імі адбудзецца ў панядзелак.
І на Ганну, і на Дзяніса склалі пратакол па артыкуле 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаванай акцыі. Яны прысутнічалі на акцыях, але ў якасьці журналістаў. Іх непаўналетнія дзеці засталіся са сваякамі.
У Гомлі раніцай 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара сайта «Сильные новости» Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. У іхным доме прайшоў ператрус. Як паведаміла маці Дзяніса, з хаты забралі ўсю тэхніку, а Ганну і Дзяніса адвезьлі ў РАУС.
«Сильные новости» — найбольш папулярны ў гомельскім рэгіёне партал навінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі затрымалі рэдактарку незалежнага сайта і яе мужа, з дому сканфіскавалі кампутарную тэхніку