Пятага прэзыдэнта Ўкраіны і дэпутата Вярхоўнай Рады Пятра Парашэнку шпіталізавалі з двухбаковым запаленьнем лёгкіх.
Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка Марына Парашэнка.
У Парашэнкі раней выявілі каранавірус. Па словах жонкі, на COVID-19 захварэла і адна з дачок Парашэнкаў.
Палітыка шпіталізавалі ў кіеўскую клініку.
«Нягледзячы на тое, што ў майго мужа двухбаковае запаленьне лёгкіх, у яго таксама моцная воля, ён дэманструе яе ў барацьбе з хваробай. Ён дакладна прытрымліваецца прапісанага пратаколу лячэньня», — адзначыла Марына Парашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за апошнія суткі 431 новы выпадак COVID-19, памерлі 7 чалавек