Палата прадстаўнікоў зьбірае прапановы зьменаў у Канстытуцыю

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка, архіўнае фота

Да 25 кастрычніка Палата прадстаўнікоў чакае ад грамадзянаў прапановаў «для карэктаваньня Канстытуцыі». Дэпутаты абяцаюць іх абагульніць і прааналізаваць.

«Відавочна, што ў грамадзтве сасьпеў пэўны запыт на перамены», — сказаў 2 кастрычніка на адкрыцьці сэсіі старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.

Паводле афіцыйнага бачаньня, перамены мусяць адбывацца ня ў выніку вулічных акцыяў, а празь зьмены ў Канстытуцыі, павышэньне ролі палітычных партыяў і «Ўсебеларускага народнага сходу».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто стаіць на чале беларускіх пратэстаў і ці можна мірна перамагчы аўтарытарызм. Дыскусія экспэртаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-верасень 2020. Мы — сьведкі. „Яны хочуць дэгуманізаваць нас“. АБНАЎЛЯЕЦЦА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. СЬПІС