У Бэрліне яна сустрэнецца 6 кастрычніка з фэдэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель і міністрам замежных справаў Гайка Маасам, паведамляе ТГ-канал прэс-службы Ціханоўскай.
Ціханоўская выступіць таксама ў Бундэстагу ў камітэце міжнародных дачыненьняў і камітэце ў справах Эўразьвязу. Яна правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі галоўных нямецкіх партыяў, а таксама сустрэнецца зь беларускай дыяспарай.
У Браціславе Ціханоўская наведае штогадовую міжнародную канфэрэнцыю Globsec Bratislava Forum.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская атрымае сёлета ў Празе прэмію «Эўрапейская памяць і сумленьне»