Міжнародная грамадзкая арганізацыя «Плятформа эўрапейскай памяці і сумленьня» абвясьціла, што лідэр беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская атрымае сёлетнюю прэмію «Эўрапейская памяць і сумленьне».
Прэмія штогод прысуджаецца за найбольшы ўнёсак ва ўмацаваньне правоў і свабодаў чалавека. Мэта прэміі — прыцягнуць увагу да ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і да тых, хто змагаецца з антыдэмакратычнымі рэжымамі.
Сярод ранейшых ляўрэатаў — Аляксей Навальны (2015), зьняволены лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Леапольда Лёпэс (2016) і ўкраінскі рэжысэр Алег Сянцоў (2018).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу адкрыць архітэктурнае бюро ў Менску», — Цзыўай Со, аўтар беларускай царквы ў ЛёнданеВылучэньне Ціханоўскай ініцыяваў брытанскі архітэктар, аўтар беларускай мэмарыяльнай капліцы ў Лёндане Со Цзыўай 14 жніўня пасьля жорсткіх рэпрэсіяў, якія ўчынілі ўлады Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.