Пра гэта заявіў прэзыдэнт Эўрапейскай рады Шарль Мішэль на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 2 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз уводзіць санкцыі супраць 40 беларускіх афіцыйных асобаўАдказваючы на пытаньне, чаму ў санкцыйны сьпіс ня ўключаны Аляксандар Лукашэнка, Мішэль сказаў:
«Сапраўды, была дыскусія, уключаць Лукашэнку ў сьпіс ці не. І мы прынялі рашэньне прытрымлівацца сьпісу, прапанаванага міністрамі (Радай міністраў замежных справаў ЭЗ. — РС). І мы, вядома, будзем уважліва сачыць за сытуацыяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Літвы: Трэба правесьці міжнароднае расьсьледаваньне гвалту ў БеларусіМішэль выказаў надзею, што ў АБСЭ будзе магчымасьць узяць удзел у працэсе ўрэгуляваньня крызісу ў Беларусі.