Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі зьняволенымі актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча і Паўла Юхневіча.
Ім выставілі абвінавачаньні паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу («Масавыя беспарадкі»).
Усе фігуранты справы — прынцыповыя і даўнія праціўнікамі цяперашняга палітычнага рэжыму ў краіне, нагадваюць праваабаронцы.
Так, Яўген Афнагель удзельнічаў у стварэньні адной з найбольш актыўных і вядомых моладзевых арганізацыяў «Малады фронт». Пазьней разам з Паўлам Юхневічам і Андрэем Войнічам яны былі актыўнымі ўдзельнікамі руху «Зубр». За публічную дзейнасць ня раз зазнавалі рэпрэсіі: арышты, зьбіцьцё, запалохваньне, ціск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: Колькасьць палітзьняволеных вырасла ў 25 разоў, выпісана штрафаў на 240 тысяч даляраўПраваабаронцы Беларусі ацэньваюць перасьлед Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча і Паўла Юхневіча як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказваньня думкі наконт абвешчаных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама з публічнай палітычнай дзейнасьцю.
Усе тры фігуранты крымінальнай справы прызнаныя палітычнымі зьняволенымі. Агулам у сьпісе праваабарончага цэнтру «Вясна» цяпер 77 палітвязьняў.