Сьвятлана Ціханоўская правяла прэс-канфэрэнцыю з чальцамі Каардынацыйнай рады.
Сьпікеры падтрымалі нядзельны марш у гонар палітвязьняў і адзначылі, што ў любой улады Беларусі больш не атрымаецца ігнараваць грамадзянскую супольнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала беларусаў засьведчыць усе факты гвалту, які яны зазналі пасьля выбараўСьвятлана Ціханоўская і Каардынацыйная рада пацьвердзілі, што працягнуць мірнымі і законнымі спосабамі ісьці да перамоваў аб новых прэзыдэнцкіх выбарах і заклікаюць беларускіх чыноўнікаў далучыцца да гэтага працэсу.
Пры гэтым яна асабліва падкрэсьліла, што не пазыцыянуе сваю дзейнасьць як «урад у выгнаньні».
«Абставіны прымусілі мяне выехаць, але Беларусь — гэта мая радзіма. Я ўпэўнена, што неўзабаве мы зможам вярнуцца ў свабодную краіну», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.