Палата прадстаўнікоў на пятнічным пасяджэньні дала згоду на прызначэньне Рамана Галоўчанкі прэм’ер-міністрам Беларусі.
Галоўчанка заступіў на пасаду кіраўніка Савету Міністраў 4 чэрвеня і быў зацьверджаны дэпутатамі 11 чэрвеня. У адпаведнасьці з заканадаўствам пасьля прэзыдэнцкіх выбараў урад паййшоў у адстаўку. Аднак Аляксандар Лукашэнка зноў прызначыў Галоўчанку на фармальна вакантную пасаду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўчанка прапанаваў Мішусьціну «прадметна абмеркаваць далейшае разьвіцьцё „саюзнай дзяржавы“»2 кастрычніка ў ніжняй палаце Рамана Галоўчанку прадстаўляў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ігар Сергеенка.
«Найбліжэйшым часам ураду неабходна падрыхтаваць кіраўніку краіны праект новай пяцігадовай праграмы, сфармаваць у адпаведнасьці з прыярытэтамі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця цэлы комплекс дзяржпраграмаў і зацьвердзіць іх на сярэднетэрміновую пэрспэктыву», — цытуе чыноўніка БелТА.
Бюлетэні для тайнага галасаваньня атрымалі 100 дэпутатаў. Згоду на кандыдатуру Галоўчанкі далі 99 зь іх, адзін быў супраць.