Праваабарончы цэнтар «Вясна» шукае валянтэраў для назіраньня за судовымі працэсамі ў адміністрацыйных і крымінальных справах.
Лік асуджаных у Беларусі ўжо вымяраецца тысячамі, і суды не спыняюцца — штодня за кратамі апынаюцца ўсё новыя вязьні рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не да прынцыпу галоснасьці? У суды забаранілі ўваходзіць тым, хто ня мае позваў. ФОТАПрысутнасьць валянтэраў у судзе важная найперш дзеля таго, каб сабраць поўную і дакладную інфармацыю пра сытуацыю на працэсах і пра вынікі судоў, патлумачылі ў арганізацыі. Інфармацыя, сабраная ў працэсе назіраньня, публікуецца на сайце «Вясны» і фіксуецца ў маніторынгавых анкетах для далейшай апрацоўкі.
Назіраньне адбываецца па буднях з 9:00 да 18:00 у Менску і іншых гарадах, дзе судзяць затрыманых. Валянтэры прысутнічаюць на паседжаннях і запаўняюць форму на падставе пэўнай інструкцыі. Назіраньне за судамі — валянтэрская праца, таму не аплочваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы 102 краін падалі пэтыцыю на Лукашэнку ў суд у ГаазеРобіцца гэта, каб лепш зразумець маштабы і паглядзець, у чым вінавацяць вязняў сумленьня і звычайных людзей, якія выказваюць сваю грамадзянскую пазыцыю.
Паводле праваабаронцаў, ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі сёлета ў траўні колькасьць палітычных зьняволеных у краіне вырасла з 3 да 74 чалавек. Іншымі словамі, рост у 25 разоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зьявіліся яшчэ два палітвязьні, агулам іх больш за 70Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі асуджаных выключна па крымінальных артыкулах. Поўны сьпіс публікуецца ТУТ.
Сюды не падпадаюць шматлікія выпадкі масавых затрыманьняў — іх на сёньняшні дзень ня меней за 13 тысяч. У базе «Вясны» на апошні дзень верасьня зафіксаваныя 2082 арышты і 1280 штрафаў на суму прыкладна 240 тысяч даляраў у эквіваленце.