Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэо і прадстаўнікі кіраўніцтва Ватыкану абмеркавалі 1 кастрычніка сытуацыю ў Беларусі, праблематыку свабоды веравызнаньня ў Кітаі, а таксама становішча на Блізкім Усходзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рым заклікаў захоўваць кантакты зь Менскам і адзначыў важную ролю ў гэтым МасквыПампэо ў Ватыкане сустрэўся зь дзяржаўным сакратаром Апостальскай Сталіцы кардыналам П’етра Паралінам і сакратаром па сувязях зь дзяржавамі арцыбіскупам Полам Галахерам. Прэс-служба Дзярждэпартамэнту ЗША не паведаміла ніякіх падрабязнасьцяў сустрэчы.