Суд у Лідзе ня вынес вэрдыкту ў працэсе каталічкі, якую міліцыя абвінаваціла ў малітве аб вяртаньні ў краіну мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
Судзьдзя Лідзкага раённага суду Ўладзімер Федаровіч заявіў, што маліцца ў Беларусі законна, таму адхіліў прэтэнзіі міліцыі. Справа прыпыненая да вынясеньня праваахоўнікамі канкрэтных абвінавачаньняў. Калі гэтага ня будзе, справу спыняць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС заявіла, што анулявала беларускі пашпарт Кандрусевіча, бо правярае, ці мае ён іншае грамадзянстваЯк нагадвае рэсурс katolik.life, міліцыя звярнулася ў раённы суд з патрабаваньнем пакараць чальца Саюзу палякаў Беларусі Ірэну Бернацкую за малітву на каленях перад касьцёлам аб вяртаньні на радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
На яе склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў за «парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства».
28 верасьня суд пачаў разглядаць адміністрацыйную справу. Першы працэс скончыўся тым, што пратакол накіравалі на дапрацоўку. 30 верасьня жанчыну зноў выклікалі ў суд, але судзьдзя не знайшоў падставаў для пакараньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС заявіла, што анулявала беларускі пашпарт Кандрусевіча, бо правярае, ці мае ён іншае грамадзянства31 жніўня лідэра беларускіх каталікоў мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча не пусьцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, нягледзячы на тое, што ён грамадзянін Беларусі.