Рэктар Віленскага ўнівэрсытэту, прафэсар Рымвідас Пэтраўскас уручыў Сьвятлане Ціханоўскай дэклярацыю ад імя ўнівэрсытэту з такім абяцаньнем. Ужо ёсьць студэнты, якія падалі заяўкі на стыпэндыі Віленскага ўнівэрсытэту.
Ціханоўская падзякавала: «Гэта добрая навіна, што беларусы могуць працягваць навучаньне ў той час, як наша краіна знаходзіцца ў палітычным крызісе», паведаміў яе тэлеграм-канал.