Прэзыдэнты Францыі і Расеі закранулі сытуацыю ў Беларусі падчас тэлефоннай размовы 30 верасьня, паведаміла прэсавая служба Крамля.
Уладзімер Пуцін заявіў Эманюэлю Макрону, што Расея супраць «любых спробаў умяшаньня ў унутраныя справы сувэрэннай дзяржавы і зьнешняга ціску на легітымныя ўлады».
Размова адбылася з ініцыятывы прэзыдэнта Францыі, падкрэсьліваецца ў паведамленьні расейскага боку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Я б ня меў ніякіх ілюзіяў наконт ролі Пуціна ў беларускім крызісе, — Радзіхоўскі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская: «Новыя выбары павінны прайсьці да канца году». ВІДЭА