30 верасьня па ўсёй Беларусі працягваліся затрыманьні і суды над удзельнікамі пратэстаў.
Найбольш рэзанансным быў працэс у Менску. Cудзьдзя Ленінскага суду Марына Запасьнік пакарала 15 суткамі арышту славутую баскетбалістку Алену Леўчанку. Падставай — удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). Спартоўку затрымалі ў аэрапорце, калі яна зьбіралася адляцець за мяжу на лячэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У аэрапорце затрымалі баскетбаліску Алену Леўчанку, якая брала ўдзел у маршах пратэсту. Яна ў турме на АкрэсьцінаПраваабаронцам «Вясны» таксама вядома пра затрыманьне ў Менску Яна Фалькіна. Прычына высьвятляецца. Яго забралі з дому пасьля ператрусу. Міліцыянты вынялі ноўтбук, смартфон і рацыю.
Побач з гандлёвым цэнтрам «Спэктар» затрымалі ўдзельніцу ланцуга салідарнасьці Вольгу Парахневіч. Зь іншых месцаў сталіцы ў аддзяленьні міліцыі дастаўленыя Вольга Сівун, Ксенія Гладзенькая, Ірына Афіцэрава.
Невядомага мужчыну, які трымаў плякат «Свабоду Шкляраву!» (адзін з палітвязьняў. — РС) каля СІЗА № 1 на Валадарскага, адвезьлі ў Маскоўскі РУУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас разгону пратэсту ў Магілёве паранілі чалавека. ФОТАУ Магілёве выпусьцілі зь лякарні Андрэя Вярбіцкага. Ён быў жорстка зьбіты міліцыяй на акцыі 27 верасьня. Мужчыну даставілі на судмэдэкспэртызу, дзе яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Вярбіцкаму паведамілі, што яго адвязуць у Ленінскі РАУС.
У Горадні на акцыі салідарнасьці затрымалі трох студэнтаў дзяржаўнага ўнівэрсытэту. На патрабаваньне міліцыі разысьціся навучэнцы так і зрабілі, але трох зь іх усё роўна схапілі. Адна зь іх — Яніна Шэршань, прозьвішчы астатніх удакладняюцца.
Таксама ў Горадні на выхадзе з дому быў затрыманы Арцём Мілашэвіч. Дзе ён цяпер, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні на суд над вядомым хірургам прыйшлі сьвятары і дзясяткі гараджанаў. ФАТАФАКТУ Бабруйску актывістцы Таісіі Кабанчук прысудзілі 540 рублёў штрафу за ўдзел у мітынгу 25 жніўня. А суд над незалежнай назіральніцай Натальляй Саед перапыняюць ужо трэці раз. Наступны суд прызначаны на 2 кастрычніка.
Агулам у Беларусі 30 верасьня адбылося звыш трох дзясяткаў акцый салідарнасьці.