30 верасьня студэнты беларускіх унівэрсытэтаў масава выйшлі на «сядзячую дэманстрацыю» ў знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі, паведамляе студэнцкі Тэлеграм-канал «Отчислено».
У прыватнасьці на акцыю выйшлі студэнты
- Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэта,
- Акадэміі мастацтваў,
- Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта,
- Беларускага дзяржаўнага шнівэрсытэта фізычнай культуры,
- Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта культуры і мастацтваў,
- Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэта,
- Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэта,
- Міжнароднага дзяржаўнага інстытута імя. А.Д. Сахарава і інш. Прынамсі трох студэнтаў затрымалі, паведамляе Студэнцкая ініцыятыўная група.
Адначасова з гэтым удзень 30 верасьня ў шэрагу беларускіх ВНУ пачаліся рамонтныя работы на прыступках галоўных уваходаў: у БДУ, БДЭУ, ГДТУ імя Сухога, ГДУ імя Скарыны. У адным з карпусоў БДУІР — эвакуацыя, каля ПДУ — міліцыя ў шаломах.